Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Міхась Лынькоў - Над Бугам

Кнопка отправить на печать

   Апавяданне "Над Бугам" (1926) прысвечана барацьбе Чырвонай Арміі з белапалякамі. Чырвонаармейцы рыхтуюцца да ранішняга наступлення, у выніку якога яны павінны авалодаць процілеглым берагам Буга, дзе акапаўся вораг. Рыхтуюцца да гэтай бітвы і Васька Шкетаў з Ванькам Разанскім.
   Васька Шкетаў — чалавек без біяграфіі, які не памятае ні бацькоў, ні родных, ні сяброў. Мінулае яго — страшны сон, нейкае непаразуменне. Працаваў падкухарам у тракціры. Быў басяком, злодзеем, задзірыстым буянам, якога не хацелі лічыць за чалавека. У пошуках шчасця ён пайшоў у Чырвоную Армію, стаў салдатам.
   Васька Разанскі — патомны разанскі селянін, які пайшоў на вайну, пакінуўшы дома жонку і чатырох дзяцей. Ён сумуе "аб каласах жытніх на сваёй паласе", "аб дзецях-румзах, аб жонцы".
   Бераг быў узяты чырвонаармейцамі. Смяротна паранены у баі, Васька Шкетаў перажывае пачуццё радасці ад таго, што вораг разбіты. Паміраючы, ён шэпча:"Эх, позна, позна, і так рана, рана...". У гэтых словах — шкаданне, што яго шчаслівае жыццё прыйшло позна і што так рана трэба паміраць. Паміраючы ад ран Ванька Разанскі ужо думае не пра салдацкі мяшок, а пра свой "непераможны полк", пра які ён з пачуццём гордасці гаворыць у перадсмяротным пісьме жонцы Алене.
   Міхась Лынькоў, адлюстроўваючы напружаную барацьбу за новы лад, паказвае перавыхаванне чалавека ў агні грамадзянскай вайны. Героі апавядання "Над Бугам" рознымі шляхамі прыйшлі ў Чырвоную Армію, і ў працэсе змагання з белапалякамі яны становяцца новымі людзьмі, аддаюць сваё жыццё за справу вызвалення працоўнага чалавека.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!