Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Міхась Зарэцкі - Бель

Кнопка отправить на печать

   У апавяданні «Бель» Міхась Зарэцкі разважае над праблемай асабістага і грамадскага ва ўмовах паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці. Герой апавядання Даніла Чаборскі думае аб тым, у чым заключаецца шчасце чалавека. Няўжо толькі ў безаглядным служэнні іншым, грамадству? А як жа тады быць з уласнымі інтарэсамі, у прыватнасці інтымнымі, сардэчнымі справамі? А калі шчасце чалавека ў сумяшчэнні асабістага і грамадскага пачаткаў, то ў чым сутнасць такога сумяшчэння і як гэтага дасягнуць? «...Каб пайсці туды, у туманную далеч... туды, за заслону за снегавую... Ісці, ісці... Усё далей і далей. Каб аставалася ззаду ўсё гэта будзённае, нуднае, каб нешта новае, невядомае, непазнанае агарнула. Каб новае жыццё. Такое, як у казцы... Не, не ў казцы... Такое, як яны з Ганнай малявалі. Такое, як Ганна, бо яна новая і непазнаная... Яна дзіўная, чароўная...», – высока і натхнёна марыць Даніла, марыць па сутнасці пра нейкую незямную гармонію.
   Бясспрэчна, падобнага шчасця на зямлі не бывае. Даніла раней неяк і не задумваўся пра ўсё гэта. На заводзе ён заўсёды заняты цяжкай працай, дома таксама нялёгка: сям’я – жонка, двое дзяцей, хатнія турботы. Ажываў душой герой толькі на сходах. «Ён любіў, калі сходкі. Збярэцца чалавек з паўсотні камуністых, а часам завод увесь. Прамовы, спрэчкі... I адчуваеш сябе тады часткай чагось вялікага, значнага». А цяпер штосьці «невядомае, непазнанае» цалкам авалодвае Данілам і мучыць, пакуль не прыводзіць да гібелі.
   Сэнс апавядання – у супастаўленні аб’ектыўных магчымасцей жыцця з суб’ектыўнымі жаданнямі чалавека. Для разумення апавядання важнае значэнне мае вобраз снегавой белі – сімвал змены пор года, абнаўлення прыроды, рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця.
   Ганна Матузова, гераіня апавядання, – чалавек няпросты. У яе поглядах на жыццё многа супярэчлівага, а то і зусім непрымальнага; нігілістычныя адносіны да сям’і, пропаведзь свабоднага кахання. Але ўплывам толькі гэтай жанчыны паводзіны галоўнага героя не тлумачацца. «Арына, не чапай яе. Яна не вінавата...» – гаворыць Чаборскі жонцы напярэдадні разводу. – «Не дзеля яе гэта. Проста жыццё гэта мне не ў змогу. Не задавальняе мяне...» А крыху раней ён яшчэ больш пэўна выказваецца адносна прычын уласнай душэўнай неўладкаванасці: «...не з-за Ганны ўсё гэта, яна таксама – дробязь. А цягне мяне, уздымае з жыццёвай багны во гэта – чырвонае. Агульнае, вялікае і магутнае. Яно ўсім дае моцы, усіх адраджае».

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!