Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Міхась Зарэмба - Рыжая ластаўка - ГДЗ

Кнопка отправить на печать

   1. Галоўная гераіня твора — дзяўчынка Верачка. Аўтар гаворыць, што ў яе "бледны, нібы на іконе, тварык, які светлым німбам абрамляюць агніста-рыжыя валасы". Апранута Верачка ў сінюю крэпдэшынавую сукенку. Пры знаёмстве з дзяўчынкай адразу звяртае на сябе ўвагу яе клопат пра сям'ю. Уражвае, што ў хвіліны небяспекі яна не думае пра сябе, а кідаецца ратаваць родных. Яшчэ наша гераіня вельмі далікатная, уражлівая.
   2. У бальніцы Верачка была "як зачараваная. Пульс, дыханне — нармальныя, а знешне не выяўлялася ніякіх прыкмет жыцця. Збялелы, без адзінай крывінкі твар, на якім найбольш выразна выясніліся вяснушкі, заплюшчаныя вочы, моцна сціснутыя вусны". Урачы, каб дапамагчы дзяўчынцы, правялі кансіліум на чале з вопытным прафесарам. Але. зразумець захворванне і паставіць дыягназ урачы не змаглі.
   3. Планета ластавак сонечная і маляўнічая. На ёй жывуць адной вялікай сям'ёй, сябруюць, не злоснічаюць, няма там ворагаў, ніхто нікога не пакрыўдзіць.
   4. Першай сустрэла Верачку, якая ператварылася ў ластаўку, незнаёмка-ластаўка шчырымі і ветлівымі словамі. I ўсе птушкі на гэтай планеце былі рады Верачцы, віталі яе, выгуквалі: "Будзем сябраваць", "Мы рады сустрэчы".
   5. Складаны быў лёс у бабулі і дзядулі Верачкі. Некалі яны вучыліся ў адным класе, потым, пасля сямігодкі, бабуля пайшла працаваць на ферму, а дзед вывучыўся на трактарыста. Потым пачалася вайна — "пекла з пеклаў", якая і загубіла тады яшчэ дваццацігадовага дзеда Рыгора. Ён сарваў чаку з гранаты, калі немцы наваліліся на яго. Засталася бабуля адна гадаваць бацьку Верачкі.
   На Планеце ластавак бабуля Мо і дзядуля Ры абрадаваліся ўнучцы, а даведаўшыся з экрана гіпнатычнай магічнасці пра пажар у іх роднай хаце, вырашылі ратаваць Верачку, каб яна вярнулася дадому з іх благаслаўленнем.
 

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!