Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Максім Танк - Дуб

З Белавежскай пушчы-хаты
Выпраўляў дуб расахаты
Маладых сыноў –
Слаўных жалудоў.

Выпраўляў іх у дарогу
Ураджаю на падмогу,
I ў шчаслівы час
Ім даваў наказ –

Як расці, укараняцца,
З сухавеямі змагацца,
Як ім не даваць
Нівы спапяляць.

Год за годам прамінае.
Звестак дуб стары чакае
З дальніх ніў, палёў
Ад сваіх сыноў.

Думаў нат: хаця б якое
Насланнё ліхое, злое
Не згубіла іх,
Родных, дарагіх.

Аж глядзіць, аднойчы рана
Гоніць вецер ад лімана,
Ад Дняпра здалёк
Малады лісток.

Праз асеннія туманы
Ліст другі, аж з Казахстана
Да яго ляціць,
Золатам звініць.

Дуб пазнаў іх, сустракае,
Шумам радасным вітае
Слаўных пасланцоў
Ад сваіх сыноў.

Ад сыноў-дубоў магутных,
Шум якіх старому чутны
Рана на зары
Ў векавым бары.

 

Похожие статьи:

БиографииМаксім Танк

Максім ТанкДавераснёўская творчасць Максіма Танка

Максім ТанкМаксім Танк - Люцыян Таполя. Ідэйны змест

Максім ТанкЖыццё і творчасць Максіма Танка

Максім ТанкМатывы і вобразы паэзіі Максіма Танка