Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Максім Гарэцкі - У панскім лесе

   — Ах ты, рагатун пракляты! Адлезь, табе кажу, а то, брат, поўху зловіш, ці ведаеш!
   — А стой, не спужаліся. Дый не карожся дарма, пакуль з табой як з добраю. Не хочаш з ласкі, будзе без ласкі!
   — Уцякай, падла стары. Мяшок бяры, хустку бяры, абдзірай, сабака папскі, а гэткія жарты пакінь, поскудзь ты!
   — А мы во як...
   — Ы-ы, не чапай...
   Хрась! Хрась!
   Забаўтаўся стары ляснік, пахіліўся, раскірэчыў ногі і саўсім непрыгожа асеў к зямлі.
   Дрыгнуў шабадранымі ботамі, пацягнуўся.
   Чорная, гідкая, страшная кроў паплыла ў яго з галавы, пэцкала новы жупан, стрэльбу.
   Маладуха астаўпянела, з жахам вытрашчыла вочы, тупы шчапель, што карэнне капала, шмякнуў з рук на зямлю.
   Ой! Тошна, дрэнна... Няма як аджывіць. Тое ўжо павекі.
   Бежч... бежч... О-ё-ё-ёй... Што гэта?
   Дрэвы нядобра заківалі макаўкамі, прытулілася трава, ледзьве трэснуў сучок, лёгкая болачка ўцякла з аднаго боку неба па другі.
   Бегла, як шалёная, маладуха.
   Ляжаў, як калода, стары ляснік.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыУ лесе

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Стары лес

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Сон у лесе

Пераказы, дыктантыВосеньскі лес

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні