Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Максім Гарэцкі - Роднае карэнне

   Студэнт-медык Архіп Лінкевіч атрымаў ліст з дому. Чытаючы ліст, ён і злаваў, і смяяўся. Бацькі пісалі пра дзіўныя справы, што адбываюцца ў новай хаце. "Як многа слаўнага ў нашых вёсках, сёлах, а тым часам як яны непарушна-мёртвыя ў жыцці... Усё ідзе шпарка ўперад, толькі нашу вёску, як абросшы мохам камень каля шляху, з мясціны не скранеш... Сумна, сумна", — разважае Архіп. Ён вырашае кінуць справы ў горадзе і паехаць да бацькоў.
   Едучы з балаголам дамоў, Лінкевіч убачыў у полі незразумелыя агні. Разгадку гэтай з'явы пачуў на наступны дзень: "нейкія шэльмы" ноччу ў полі папалілі бароны.
   Сын і бацька пайшлі начаваць у новую хату. Архіпу сняцца страшныя і дзіўныя сны. Пачалася навальніца і маланка патрапіла ў сенцы, хата занялася полымем. Лінкевічы выскачылі праз акно.
   Бацька цешыцца сынам: "малады, вучоны, прыгожы і добры такі. Сам земскі, сам к яму з рукою здароўкацца першы падыходзіць. I мужыкоў, сваіх людзей, сынок не цураецца, земляка, калі трэба, усюды абароніць і чужога не скрыўдзіць..." Сын з ім працуе плячо ў плячо на сенажаці. Архіпу добра ў вёсцы, аднак яго не пакідаюць думкі пра "незразумелае, таемнае, страшнае, незямное".
   На станцыю Архіпа падвозіць дзед Яхім. Па дарозе на коней напалі ваўкі, але, падбягаючы да самых калёс фурманкі, толькі сярдзіта бліскалі вачамі, нікога не чапалі. Дзед тлумачыць студэнту, што ваўкам сутаргай пазаціскала зяпы, таму ўсё так абышлося. Стары і яго спадарожнік гавораць пра незразумелыя ў жыцці выпадкі, якія з часам тлумачацца. Яхім наказвае Архіпу: "...Чытай, галубец, у кніжках і ў разумных людзей пытайся, як жылі даўней нашы тутэйшыя людзі... А другое: часцей у роднае гняздзечка залятай, дык не будзе так яно здавацца табе страшным... Адным енкам ды стагнаннем бядзе людзей не паможаш... Помні, што каб другога вызваляць, трэба самому крэпкім быць..." 

Похожие статьи:

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - Роднае карэнне. ГДЗ

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - Літоўскі хутарок. ГДЗ

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - Рускі

Максім ГарэцкіАпавяданні Максіма Гарэцкага ранняга перыяду ("Роднае карэнне", "Літоўскі хутарок")

Пераказы, дыктантыКарэнне