Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Максім Багдановіч - Вы, панове, пазіраеце далёка

Вы панове, пазіраеце далёка
Ў блеску сонца з велізарных плеч народных,
Але святло крые шмат чаго ад вока —
Днём не бачыце Вы зорак пуцяводных.

Загляніце жа, будзь ласка, Вы у студню:
Ўжо даўно яна счарнела і згнівае,
Але дно яе і ў ночы і ў палудню
У вадзе люстранай зоры адбівае.

К тым, каго жыццё заціснула глыбока
Ўніз, у норы падзямельныя пад Вамі,
Вы, панове, хоць і бачыце далёка,
Загляніце ў душы - студні са слязамі.


   1. Паэт палемізуе з панамі, прыгнятальнікамі народа. Святло (сонца) супрацьпастаўляюцца з ценем. Паэт звяртае ўвагу тых, з кім палемізуе, а таксама чытачоў на тое, што днём, пры бляску сонца, немагчыма ўбачыць пуцяводныя зоркі. Іх можна ўбачыць днём толькі са студні, з той далечыні і цемры, у якой здавалася б гэта немагчымым.
   Людскія душы таксама немагчыма зразумець на далячыні, немагчыма ўбачыць слёз.
   Аўтар выкарыстоўвае разгорнутую метафару-параўнанне людскіх душ са студнямі. Душы тых, каго жыццё заціснула глыбока ўніз, «у норы падзямельныя», падобныя на студні са слязамі. Таму іх не разумеюць павярхоўныя нікчэмныя людзі.
   2. Перыфраз – адзін з тропаў, у якім назва з'яў або прадметаў падаецца праз апісанне іх асобных вызначальных прымет.
   Паэт выкарыстаў перыфраз: душы – студні са слязамі (параўнайце: вочы – люстэрка душы).

Похожие статьи:

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Страцім-лебедзь

Максім БагдановічТворчасць Максіма Багдановіча

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Вадзянік

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Маёвая песня

Максім БагдановічПатрыятычная лірыка Максіма Багдановіча