Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Кузьма Чорны - Справа Віктара Лукашэвіча

Кнопка отправить на печать

   У апавяданні «Справа Віктара Лукашэвіча» (1929) раскрываецца сутнасць нікчэмны людзей, якія рвуцца да ўлады. Твор пабудаваны на вострым канфлікце, складаны па кампазіцыі.
   Кузьма Чорны разбіў тэкст апавядання на фрагменты: тут лісты, тэлеграма, запіскі-успаміны Віктара, урыўкі са стэнаграмы следчага допыту, рэпліка ад аўтара...
   Сюжэт: Марынковіч кінуў хворую жонку і сына. Ён лічыць сябе будаўніком новага жыцця, хоча быць вольным і шчаслівым. З «развітальнага» яго пісьма да жонкі: «У нашу хвалюючуюся эпоху, калі мы няўхільна змагаемся за новага чалавека, мы павінны ўжо і цяпер даваць расткі гэтага новага, ідучага ў жыццё чалавека. А ён павінен быць вольным, прыгожым, не звязаным нічым, у яго павінна быць мінімум няволі і максімум волі. Мы <...> цяпер павінны адкінуць ад сябе старыя мяшчанскія традыцыі. Жыві там сабе і не прыязджай, належачае па закону я табе буду беспракаслоўна высылаць».
    У Маргарыцінай хваробе вінаваты муж, ён прымушаў жанчыну пазбаўляцца ад цяжарнасці. Брата Маргарыты, Віктара, з якім працаваў у адной  установе, Марынковіч абняславіў у друку як контррэвалюцыянера. Віктар вымушаны абараняць сваю чалавечую і партыйную годнасць. Для Лукашэвіча паказаць сапраўднае аблічча Марынковіча – значыць, нейкім чынам, хоць запознена, але абараніць і сястру. Лукашэвіч перамагае, «камісія па чыстцы» паверыла яму і будзе «чысціць» Марынковіча, і таму ўжо, відаць, не выкруціцца. Марынковіч, адчуваючы сябе не на кані, прыкметна мяняецца: «цяпер ён адзяецца прасцей, скінуў гальштук і вельмі ветлівы з усімі на працы. З кожным загаворвае. Але цяжка з ім гаварыць – усё выходзіць няшчыра, холадна, штучна». Аднак твор на гэтай аптымістычнай ноце не заканчваецца. Віктар атрымлівае з вёскі тэлеграму, што Маргарыта пры смерці. Гэтым Кузьма Чорны падкрэсліваў небяспечнасць Марынковічаў.
   Вобразам Марынковіча пісьменнік выкрывае дэмагогаў і прыстасаванцаў, якія любую жыццёвую з'яву выкарыстаюць ва ўласных прагматычных інтарэсах. «Для вас слова “рабочы” – гэта прылада да заробку. <...> Што для вас сама рэвалюцыя? Гэта такое ўстанаўленне на свеце, на якім вашаму брату вельмі зарабляць добра можна. Гэта сродак... зрабіцца добрым савецкім начальнікам... ушыцца ў партыю... жыць у вялікім горадзе, лавіраваць, каб не папасці куды-небудзь у глуш, кожны год ездзіць адпачываць на поўдзень (бо вы ж за год працы стоміцеся!), часта мяняць жонак (бо рэвалюцыя ж раскідала старую сям'ю і дала савецкаму грамадзяніну волю!), псаваць мову беларускай нацыі не вывучэннем яе, а канцылярскай “беларусізацыяй”... выслужвацца перад начальствам, трубіць усім у вушы сухія лозунгі, ператвараючы у іх жывое слова рэвалюцыі... От і існасць для вас рэвалюцыі». Кузьма Чорны разгледзеў нараджаючуюся савецкую бюракратыю, з'яву, якую паказаў у гэты  час ж у сатырычным рамане і Андрэй Мрый. Характарыстыка трапная і на сённяшні час. Штосьці «архаічнае» адкінуць – і партрэт многіх сучасных кіраўнікоў.
   Віктар Лукашэвіч суадносіць дзейнасць Марынковіча з жыццём, звяртаючыся пры гэтым да сатырычных сродкаў: «Тады ўжо ніхто ніколі не будзе перашкаджаць вам (Марынковіч імкнецца выжыць з установы), падфарбаваўшыся ў чырвоны колер, прыкрыўшыся рэвалюцыйнымі лозунгамі, сесці сваім шырокім задам на ўсякую жывую справу... Я каб быў карыкатурыстам, я намаляваў бы вас у нірване. Як-небудзь паказаў шмат усяго жывога, дзейнага, маладога, радаснага. І на ўсім гэтым паважна супачывае шырокі зад». І далей, пазіцыя Віктара: «Шырокаму заду я не дамся... І ў паход іду супраць шырокага хатняга зада. Бо рэвалюцыя не для таго, каб вызваліць раней прыгнечаны худы зад, выкарміць з  яго зад шырокі і пасадзіць у “рэвалюцыйную нірвану”... Рэвалюцыя вызваліла не зад, а галаву. І наша бяда, што не ўсе ў нас навучыліся яшчэ бачыць, дзе галава, а дзе зад... Лепш быць выкінутаму на вуліцу, чым спавядацца шырокаму, падфарбаванаму начырвона заду». Вагу і ціск гэтага «шырокага зада» пісьменнік не аднойчы адчуе на сабе. Як у прыватным жыцці, так і ў творчасці. Кватэра, якую атрымаў хворы Кузьма Чорны па вяртанні на радзіму: «Бруд, цемень – вокны глядзяць у чорны трохкутнік з высозных муроў. Пісаць няма як і жыць няма як». А побач рамантуюць кватэру нейкаму Рыжыкаву. «Там светла і добра. Там Рыжыкаву можна будзе круціць патэфон і гуляць у “пульку”» (з дзённікаў).

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!