Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Кузьма Чорны - Вялікае сэрца

Кнопка отправить на печать

   У беларускай літаратуры асабліва ярка і маштабна  выведзен  вобраз  змагара  за  сваю  зямлю,  за  родны  дом.  Лёс прымусіў беларуса ясна ўсведамляць: мала збудаваць жыллё для сябе і сям’і, – трэба  бараніць  яго  ад  ворага,  а  значыць  –  бараніць  сваю  краіну.  Такі  спосаб мыслення  і дзеянняў  беларусаў  у  цяжкія  часы  выпрабаванняў  у  поўнай  меры праявіўся  падчас  Вялікай  Айчыннай  вайны.  Тады,  як  вынікае  з  апавяданняў класіка  беларускай  літаратуры  Кузьмы  Чорнага  (1900-1944),  на  барацьбу падняўся  ўвесь  народ.  Масавасць  барацьбы  падкрэсліваецца  тым,  што сапраўднымі героямі сталі простыя людзі, якія ў мірны час не выдавалі з сябе адметных  асоб.  Напрыклад,  Пархвен  Катлубовіч,  герой  апавядання  «Вялікае сэрца»,  які  праславіўся  тым,  што  біўся  з  п’яным  пеўнем,  якога  на  вясковым вяселлі сілком падпаілі падлеткі.  На першы погляд,  чалавек крыху дзіўнаваты, Пархвен знайшоў у сабе велізарны запас духоўных сіл, каб не скарыцца ворагу.
   Спачатку  спакойнае  і  адладжанае  жыццё  да  вайны  цякло  ў  Пархвена.  Рана аўдавелы,  ён  адзін  спраўляўся  па гаспадарцы,  гадаваў  дачку  Марылю.  Аўтар апавядання дакладна абмалёўвае кола клопатаў і памкненняў Пархвена: «...быў задаволен тым, што было ў яго: была смешная слава, была хата, пры ёй двор і агарод,  у  агародзе  прадзедаўскі  дуб  напроці  хатніх  вокнаў  і  жыццё  –  ціхае  і роўнае,  у  цягавітай  працы  ад  усходу  сонца  да  заходу  і  з  панядзелка  да панядзелка».  Яго  інтарэсы  не  сягалі  далей  межаў  мястэчка;  ён радаваўся, што на сядзібе расце дуб, які ўзвышаўся над наваколлем, што ў яго верхаллі  вечарам  заўсёды  садзіцца  сонца...  Дарэчы,  вобразы  дуба  і  сонца скразныя.  У  іх  выяўлена  адна  з  вызначальных  рыс  ментальнасці  беларусаў – імкненне не залежаць ні ад каго б тое ні было. Сімвалічна, што дуб фашысты не маглі  ні  спілаваць,  ні  спаліць,  ні  ссекчы  па  частках,  –  на  абгарэлай  кроне падняўся  малады  парастак.  Нават  у  самыя  трагічныя  моманты,  калі  немцы сабралі  жыхароў  мястэчка,  каб  выявіць,  хто  забіў  яго  новага  гаспадара Пфайфеля,  –  у  абсмаленых  галінах  дуба  паказалася  сонца.  Пяшчотнай  душы чалавек, які ніколі не пакрыўдзіў нічога жывога, але нязломны ў сваёй нянавісці да чужынцаў, што прыйшлі ў яго хату з мячом, – Пархвен, каб выратаваць ад расстрэлу вяскоўцаў, узяў на сябе віну за забойства Пфайфеля, якому рассекла чэрап у парыве гневу дачка Пархвена Марыля. Пархвен быў гатовым загінуць дзеля  таго,  каб  зелянеў  на  падворку  дуб,  каб  у  яго  голлі  садзілася  вечарам сонца, каб у яго хаце жыла дачка Марыля са сваім маленькім сынам...

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!