Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

 

 Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Кандрат Крапіва - Ганарысты парсюк

Кнопка отправить на печать

Бывае, праўда вочы коле...
Раз гнаў пастух свіней у поле.

Адзін вялізарны Парсюк,
Які абегаў вёску ўсю,

За раніцу абшнырыў завуголле,
Цяпер такі меў выгляд важны,
Што носа не дастаць і сажнем –
Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў,

А што ў самога на лычы,
Не бачыў гэтага, аднак.
І вось адзін тут Падсвінак,
Які заўважыў бруд раней,

І кажа: – Дзядзечка, твой лыч у брудзе!
Нязграбна гэта й між свіней,

А што ж, калі заўважаць людзі?

Парсюк наставіў хіб, Парсюк раз’юшан:
– Цераз цябе я чырванець прымушан!
Такое мне сказаць асмеляцца нямногія,

Дык гэта ж – дэмагогія! –

Парсюк наш лаецца – не дараваць клянецца:
– І месца мокрага, – крычыць, – не застанецца!

Ты мой свінячы гонар закрануў! –
І так ён Падсвінака грызянуў,
Што той за сажняў пяць адскочыў.

Парсюк не надта быў ахвочы
Глядзецца праўдзе ў вочы.

 


Адказы на пытанні:
   1. У паводзінах Парсюка выклікае смех той факт, што Парсюк лічыў сябе лепей за ўсіх, не зважаючы на тое, што ў яго было на лычы брудна. Тактоўная заўвага яго раззлавала, бо ён не хацеў чуць праўды пра сябе. Фанабэрысты і самалюбівы, ён "задзіраў лыч" і зневажаў астатніх.
   2. Зазнайства, самалюбства, высакамерныя адносіны да навакольных – вось галоўныя рысы яго характару. Асабліва гучыць фраза
– I месца мокрага, – крычыць, – не застанецца!
Ты мой свінячы гонар закрануў! –

   3. Пад вобразам Парсюка маецца на ўвазе самалюбівыя, высакамерныя людзі, якія апроч сябе нікога не заўважаюць, эгаісты, зазнайкі. У вобразе Падсвінка ўвасоблены тыя, хто могуць сказаць чалавеку ў твор пра яго стан, а не весці ліслівыя размовы.

   4. Крылатыя выразы байкі, блізкія да народных прыказак і прымавак:


Бывае, праўда вочы коле…

Парсюк не надта быў ахвочы
Глядзецца праўдзе ў вочы.


(непрыемна многім людзям ведаць праўду пра сябе)


Цяпер такі меў выгляд важны,
Што носа не дастаць і сажнем.


(ганарлівы, непрыемны чалавек)


– I месца мокрага, – крычыць, – не застанецца!


(пагроза, перабольшанне)

   5. Байка падзяляецца на дзве часткі. Першая частка – гісторыя пра Парсюка і Падсвінка, тут ёсць дыялогі, вельмі адметная мова галоўных герояў з ужываннем спецыфічных слоў, якія ствараюць камічны эфект: "дэмагогія", "свінячы гонар" і г. д. У другой частцы гучыць мараль гісторыі, дарэчы, першы сказ байкі таксама можна аднесці да маралі, атрымоўваецца байка, як бы закальцавана ў кола маралі.
   6. Дыялог у байцы "Ганарысты парсюк" адыгрывае важную ролю. Дзякуючы яму мы можам даведацца пра характар Парсюка і Падсвінка, праз іх размову таксама ствараецца камічны эфект твора.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!