Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Кандрат Крапіва - Асёл Ісуса Хрыста

Кнопка отправить на печать

Калі ўязджаў Ісус Хрыстос
У Іерусалім,
Асёл яго на спіне вёз,
Натоўп ішоў за ім.
Крычаў «асанна» у хвалу
Збавіцелю свайму,
I ў галаву прыйшло Аслу,
Што гэта ўсё – яму.
«I шлях, усыпаны лісцём, –
Ён думаў, – гэта мне».
Ступаў, здаволены жыццём,
Па мяккім дыване.
Пакуль на ім Ісус Хрыстос
Па свеце вандраваў,
Заўсёды быў Аслу авёс
I свежая трава.
Калі ж Айцец сваё дзіця
Узяў «на небеса»,
Не стала больш Аслу жыцця –
Ні славы, ні аўса.
Ў пашане быў і на віду,
А вось вам эпілог:
Асёл вазіў цяпер ваду,
Жаваў чартапалох.
I сумна ён махаў хвастом,
I думаў сумна ў такт:
«Калі я працаваў з Хрыстом,
Усё было не так».


1966