Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Змітрок Бядуля - Надыходзяць змрокі

   Надыходзяць змрокі. Зарніца над горкай памірае. Цені атуляюць увесь абшар. Над млынам і возерам падымаецца густы туман. Робіцца ціха ў ваколіцы. Нямее ўся замелька, як бы прыслухоўваецца да няясных ззыкаў ночы.
   Надыходзяць змрокі. Разам з імі падымаецца і расце мой смутак. Разам з таемнымі зыкамі ночы, разам са стогнам блізкай пушчы ён будзіць маё сэрца.
   Нібы пажарышча, месяц вырываецца з-пад хмар. І абраз, выадаваны ў маёй душы з маленства, устае ва ўсёй красе сваёй. Як хмель мядовы, ён ап'яняе мае думкі.
   На палатне маляра я бачыў яго ўсмешку. На белым камені я бачыў яго дзіўна прыгожую постаць. Ён гаварыў мне аб шчасці са струн ліры…
   Расце мой смутак, нібы вогнішча рыбакоў ля рэчкі, і душа мая рвецца да малітвы. Яна кажа малітву без слоў. Гэтую малітву кажуць і бярозкі пад ветрам паўночным, і краскі ў расіцы бліскучай, і рэчка між сценамі шопатнага сітніку, і ўвесь Божы свет пад шатамі летняй ночы…

1920

Похожие статьи:

БиографииЗмітрок Бядуля

Змітрок БядуляЗмітрок Бядуля - Велікодныя яйкі

Змітрок БядуляЗмітрок Бядуля - На каляды к сыну

Змітрок БядуляЗмітрок Бядуля - Нібы рупны араты

Змітрок БядуляЗмітрок Бядуля - Маці