Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Данута Бічэль-Загнетава - Крычаў

Кнопка отправить на печать

I садралі скуру са звяроў,
нацягнулі на маіх сяброў.
У дзяцей і матак на вачах
ганчакі загрызлі Карпача.

Ставілі крыжы на раздарожжы.
Хто канаў, – таго тапілі ў Сожы.
На рацэ затор крывавых крыг.
Сож разліўся ад сяброў маіх.

Beшал і за рэбры на крукі.
Заганялі, змочаныя ў серцы,
пад пазногці чорныя пруткі
і падпальвалі – мы грэлі сэрцы
змучанай няпраўдаю зямлі.
Нас знішчалі.
Знішчыць не змаглі.

«Пакараў» парод мяне па-свойску –
растварыцца ў ім, а я не з воску.

I бабулі ўнукаў так вучылі:
– Як цябе спытаюць: бачыў, можа?
Ты адказвай: дзед і я – Вашчылы.
Тут Вашчыл, як рыбы ў тонях Сожа.

I дагэтуль мне не здрадзіў Крычаў.
– Ва-сі-лёк! Ва-шчыл-ка! – маці кліча.



Крыніца: Бічэль-Загнетава Д. Даўняе сонца: Лірыка. – Мн: Маст.    літ., 1987. – 398 с.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!