Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Генадзь Бураўкін - Шпак спявае

Кнопка отправить на печать

Шпак спявае…

Стамлёныя крылы – ўразлёт,

Ад зямнога, вясновага шчасця зажмураны вочы.
Доўга песню хаваў ён за морам ад сцюжы і слот –
I яна ў цёплай дзюбе цяпер і звініць, і булькоча.
Падлятае,

 трымціць –

  не сядзіцца шпаку,

Быццам недзе хапіў непатухлага жару
I збіраецца з клейкіх пупышак на кожным суку
Распаліць

       сто маленькіх

зялёных пажараў…


1960
 

 

Аналіз верша:
   1. Паэта ўсхвалявала песня шпака, першага вестуна вясны. Ён стомлены прыляцеў на Радзіму і прынёс з сабой вясну. Яго песня «звініць і булькоча».
   2. Шпак адчувае шчасце, ён вярнуўся на Радзіму («ад зямнога, вясновага шчасця зажмураны вочы»). Птушка ўсхвалявана, ёй не сядзіцца («падлятае, трымціць»).
   3. Аўтар заўважыў усхваляванасць, узбуджанасць шпака, які «збіраецца з клейкіх пупышак на кожным суку распаліць сто маленькіх зялёных пажараў... ».
   4. Генадзь Бураўкін выкарыстоўвае эпітэты («стамлёныя крылы», «вясновае шчасце», «непатухлы жар», «зялёныя пажары»), метафары («песню хаваў за морам», «песня звініць і булькоча», «збіраецца распаліць сто маленькіх пажараў»). Яны надаюць вершу выразнасць, ствараюць яркія вобразы.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!