Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Генадзь Бураўкін - Удача

Кнопка отправить на печать

Удача –
Сяброўка такая,
Што лішне ў адданасць не вер.
То лашчыцца,
А то ўцякае,
Як позна прыручаны звер.
То весела скача,
То плача,
То славіць цябе,
То кляне.

Чужая каханка –
Удача
Аднойчы была і ў мяне.
Гуляла са мной
I спявала,
Збірала сяброў да стала
I ноччу з пустога вакзала
У сінім вагоне ўцякла.
Як здань, адплыла ў наваколле,
Растала ў сутонні бароў…
А мне засталося вуголле
Ад зыркіх бяседных кастроў…

1994