Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Пінская шляхта

Кнопка отправить на печать

   Пінская шляхта — гэта гарэзлівая, смешная і, адначасова, вельмі пазнавальная гісторыя на тэму жыцця мясцовай беларускай шляхты. У ёй апавядаецца пра фанаберыстых і пыхлівых дробных шляхцюкоў, якія па свайму матэрыяльнаму становішчу і ладу жыцця, не на шмат адрозніваюцца ад сялян. Але, нягледзячы на тое, яны для сябе лічаць найвялікшай абразай, калі іх хтосьці называе «мужыкамі». І пры ўсёй іх фанаберыстасці яны баяцца начальства, тых хто мае над імі ўладу.
    У сваёй п'есе Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч высьмейвае царскі суд, бюракратызм і хабарніцтва чыноўнікаў, якія самі ж і парушаюць усе магчымыя законы, якія яны прадстаўляюць, і выносяць абсурдныя прыгаворы. 

 

   Дзеянне адбываецца ў ваколіцы О... паміж балотаў, у глушы Пінскага павета, дзе ўсе лічаць сябе шляхціцамі. Марыся кахае Грышку, сына Івана Ліпскага, яны хочуць прасіць бацькоў ладзіць вяселле. Яе бацька Ціхон Пратасавіцкі супраць, бо яна "дзіця горкае". А Харытон Куторга змог бацькоў "адурманіць" – вызваўся на судзе сведчыць, што біў Ліпскі, а Пратасавіцкі абараняўся. А за гэта яму – Марысю. (Іван Цюхай-Ліпскі падаў у суд, што Пратасавіцкі яго "адлупсаваў"; а Ліпскі назваў Пратасавіцкага "мужыком"). Марыся кажа Куторгу, што яму "трэба перастаць думаць пра дзяўчат, а маліцца Богу, каб даў спасенне". І нашто ёй стары. А Куторга – што яе бацька дараваў руку за сведчанне на судзе.
   На разгляд справы прыязджае станавы прыстаў Кручкоў з пісарам Пісулькіным і падслухваюць размову Марысі з Куторгай. Усім назначаны штрафы і па 15-25 лоз на голай зямлі, хто біўся, хто не біўся, і хто відзеў і не разняў. Кручкоў за хабар (прынеслі Грышка і Ціхон) адмяняе дэкрэт і гаворыць каб памірылісь і пажанілі дзяцей. Усе згодны і п'юць за маладых – Грышку і Марысю.
   Напіўшысь, Кручкоў кажа Цімоху Альпенскаму, што Базыль Статкевіч казаў пра яго, што ён не шляхціч. А Статкевічу Кручкоў сказаў, што Альпенскі назваў яго мужыком. Уваходзіць Ліпскі і кажа Кручкову што шляхта напілася і пачала біцца, трэба разняць. Кручкоў: "Няхай у суд падаюць, тагды прыеду..." Выходзяць з Пісулькіным. Усе (хто не б'ецца) крычаць: "Віват, найяснейшая карона!". Канец.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!