Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Да пачцівых беларусаў!

Вас, браты, я помніць буду,
Я не сніў такога цуду,
Каб, вырасшы між літвінаў,
Палюбіў беларусінаў!


Рады я, што воляй лёсу
Завітаць к вам давялося,
Пакідаць жа – Божа мілы! –
Не хапае ў мяне сілы.


Край ваш цнотаю багаты,
I гасціннасць старой даты,
Старапольская зычлівасць,
I вясёласць, і пачцівасць;
3 вамі час праводзіць слаўна –
Песняру тут рай сапраўдны.


Юлі, дарагі мой браце,
Частаваў ты ў сваёй хаце
Лірніка, што зведаў многа,
Нібы караля якога.
Доўга думаю, мяркую,
Чым аддзякаваць змагу я?
Сэрца я аддаць жадаю,
Гэта – лепшае, што маю.


I табе, Артур, скажу я,
Паўтару падзяку тую,
Бо і ты такі ж надзіва
I прыветны, і пачцівы.


О, Тадэвуш, любы пане!
Два Юзэфы, Стась і Яне,
Павел, Эдуард і Віктар! –
Тыпы роднага мне краю –
Ты – для іх узор і прыклад,
Вам я песні прысвячаю
I ад сэрца ўсіх вітаю.


I туды шчэ сэрца рвецца,
Дзе з Алесяй змог сустрэцца,
Да вас, пані з Хацюхова!
Хоць кабета, а талкова
Гаспадаркай там кіруе,
А гасціннасцю чаруе;
Я ахвочы ў вашым доме
Адпачыць ад тлуму, стомы.


Не магло мне і прысніцца,
Што у вас я буду госцем,
Што там можа сэрца біцца,
Як калісьці ў маладосці.
Што ж? Няхай чытач смяецца,
Ці ж старэе з часам сэрца?


Шлю, браты, вам прывітанне,
Помніце павек спяванне
Дудара, што к вам імкнуўся.
Ад цнатлівай Беларусі
Дар прыміце – вершаў ношку,
Ёсць тут УСЯГО ПАТРОШКУ.


Пераклад Паўлюк Прануза

 

Похожие статьи:

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічВінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Пінская шляхта

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічВінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Прыпяць

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічВінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Пінская шляхта

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічВінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Ідылія

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічТворчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча