Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Зуёнак - Над зямлёю шугае верасень...

Над зямлёю

шугае верасень –

Восені ветразь!..
І плывуць у блакіце чыстым
Ключы галасістыя...
Цеплыня адплывае,

крылом узмахнуўшы аслаблым –

Летам бабіным...
Не трымайце ж мяне сягоння,
Сцены хат,

у лагодным палоне:

Над зямлёю шугае верасень –
Восені ветразь!..
Не шукайце, сябры і родныя,
Не гукайце на сцежках пройдзеных...
Не сустрэнемся – слёз не ліце.
"Ён жа быў летуценнік, – скажыце, –
Ён таксама паплыў

пад вераснем,

Ён –

пад ветразем..."



Адказы на пытанні:
   2. У вершы выразна адчуваецца гучанне зычных: з-ш-с, с-з, ц-ц-с, ч-с-с, пл-пл, л-х-сл-л і г. д. Пры дапамозе гукапісу аўтар слыхава дазваляе ўспрымаць павевы ветру, шэлест апалага лісця, шум ветразя, прастору. (Восені ветразь -в-с-в-з – быццам бачым ветразь, які калыша вецер).
   3. Слова шугае мае некалькі значэнняў. Адно з іх – гарэць яркім полымем, палаць. Можна зрабіць выснову, што выраз "шугае верасень" тлумачыцца, як верасень "палае" ад яркіх фарбаў барвова-жоўтага лісця, акрамя гэтага сюды падыходзіць і яшчэ адно значэнне – моцна дзьмуць, урывацца куды-небудзь, а таксама рэзка падымацца ўгару. Уся гэта семантычная шматзначнаць дазваляе аўтару стварыць паветрана-палымяны вобраз верасня.
   4. Словы "ён – пад ветразем" характарызуюць лірычнага героя, як летуценніка, вечнага вандроўніка, які шукае сэнс жыцця і сябе.
   5. Верш Васіля Зуёнка "Над зямлёю шугае верасень..." і рэпрадукцыю карціны Леаніда Шчамялёва "Асенні кліч" аб’ядноўвае яркасць фарбаў, вобраз палаючай восені, адчуванне паветранасці, палёту, развітальнасці, суму, летуценнасці.
   Мастак выкарыстоўвае барвовыя, аранжавыя, блакітныя, карычневыя колеры. Парыў аўтара да высокай мары перададзены праз хвалістыя лініі, якія імкнуцца да аблокаў, адна з ліній – адлятаючыя ў вырай птушкі.
   6. Агульныя выяўленчыя сродкі – гэта моцнае слыхавае, зоркавае і эмацыянальнае ўздзеянне на гледача, чытача, слухача праз вобразы.

Похожие статьи:

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - У люстэрку Свіцязі

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Гаварыла маці...

БиографииВасіль Зуёнак

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - У грымотах ашалелых веку...

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Сон