Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Васіль Жуковіч - Залацінкі

Кнопка отправить на печать

Праз тоўшчу стагоддзяў – з глыбінкі –
прабіліся слоў залацінкі.
Пранеслі іх сэрцы людскія,
няўрымслівыя, памяткія.
Легенды, паданні і сказы –
на мноства пытанняў адказы.
Ці добра скупым быць? Не чулі?
Чытайце тады «Пра зязюлю»,
як птушкай сястра тая стала,
што брата не шкадавала.
Ну а ці існуе багацце,
што можа бяздонным назвацца?
Адказ на такое пытанне
вы знойдзеце ў мудрым паданні.
Адкрыецца вам таямніца:
такое багацце – зямліца.
Цікавіць паходжанне рэчак,
азёр, гарадоў і мястэчак –
чытайце і ўдзень вы і нанач
пра Сож, і Дняпро, і пра Нарач,
пра Менск, Магілёў і Бярэсце.
А можа, чыталі вы дзесьці
пра Стоўбцы, Нясвіж і Валожын,
Узду, Брагін, Браслаў ці, можа,
пра Дывін, Капыль, Маладзечна...
Ёсць слодыч у слове адвечным.
Легенды, паданні і сказы –
вяртанні, пытанні, адказы.



Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!