Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

 

 Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Васіль Вітка - Шарая гадзіна

Кнопка отправить на печать

Пеўневым барвовым грабянцом
Запалаў лясок на даляглядзе.
Развітальным, сумным пасланцом
Сонечны прамень упаў у садзе

I на шыбе так зазіхацеў,
Што міжволі жмурыліся вочы.
Летні дзень упарта не хацеў
Саступаць рубеж раптоўнай ночы,

За зямлю трымаўся з усіх сіл,
Ні вяршка не аддаваў без бою,
I сыходзіў вузкі небасхіл
Чырванню гарачаю, густою.

Нездарма, напэўна ж, нездарма
Даўняя прыкмета ёсць такая:
Недзе там, на захадзе, вайна,
Калі гэтак полымя шугае.

I я доўга з-пад рукі гляджу:
Не, мая радзіма не ў трывозе.
Сяду і хвіліну пасяджу
На знаёмым бацькавым парозе.

Цьмее край зямлі і ледзь трымціць
Тонкаю агністаю палоскай,
I, наструненая ўся, звініць
Вечаровым водгаласам вёска.

Вось апошні валасок пагас,
Прыцемак плыве ўжо над нізінай.
Гэты час на Случчыне у нас
Называюць шараю гадзінай.

У цішы вячэрняе пары
Добра пра наступны дзень памарыць…
На начную змену трактары
Выйшлі ў поле, запаліўшы фары.

Значыць, сонечны прамень не згас,
Ён на варце нашай мірнай працы.
Выверыўшы дум сваіх запас,
Трэба мне ізноў за песню брацца.

Хай паверкай перад новым днём
Будзе гэты час мой вечаровы.
Нездарма ж такім агнём
Небасхіл палаў барвовы.

1958

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!