Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Апавяданні Васіля Віткі для дзяцей

   «Трывога у Ельнічах» – У калгаснага вартаўніка Яўстрата Скачыляса было 4 сына. Пра бацьку і трох яго сыноў ніхто і слова благога не скажа. А вось чацвёрты Юзік нікога не прызнаваў. З ім па суседству жылі Адам Патрубейка з сынам Толікам, яны ўсцягнулі на таполю старое кола на якім пасяліліся буслы. Буслы аб’ядналі хлапчукоў, Юзіка і Толіка, яны пасябравалі. Аднойчы хлопчыкі пасварыліся і Юзік хацеў ўзяць сабе аднаго бусляняці. Юзік узяў бацькаву стрэльбу, пабег да Толікавай хаты і стрэльнуў. Вакол яго сабралася шмат людзей. Толік з жалю глядзеу на Юзіка і ніяк не мог уцяміць, чаму людзі з такім гневам гавораць пра хлопца. Потым ён убачыў, што Юзік застрэліу бусла. Яўстрат пахаваў бусла у канцы свайго агарода. Пад вечар з гнязда скінуліся двое буслянят, хутчэй за ўсё сама бусліха выкінула іх, бо цяпер ёй адной іх не пракарміць. Пасярод ночы Юзікава маці сказала Толю, што нідзе не можа знайсці Юзіка. Абавязак сяброўства, няхай сабе нялёгкага і крыўднага, вымушаў Толіка ісці на гэтыя начныя пошукі. Толік знайшоў Юзіка ў канцы агарода, дзе быў пахаваны бусел. Тут стаяла і бусліха. Толік сказаў Юзіку, што двое буслянят сядзяць у яго ў запечку, упалі з гнязда і прыйдзецца іх ім гадаваць і Юзік згадзіўся: «Прыйдзецца…»
   «Травінка» – Чалавек пабудаваў горад, пасек дрэвы, усё заліў асфальтам. Засумаваў чалавек, недзе схавацца ад сонца. Пачаў прабіваць асфальт. Прабілась скрозь асфальт кволенькая зялёная травіначка і пачала расці. Вырас з яе дубок, з другой – клёнік, з трэцяй – ліпка і ружа і інш. Усе кветкі і дрэвы абрадавалісь і пачалі дружна расці. Цяпер гэты горад называецца горад-сад. Птушкі там гнёзды уюць, дзетак выводзяць, а пад вокнамі у людзей свішчуць салаўі.
   «Першая пяцёрка» – Наташа пайшла ў школу і узяла з сабой ляльку Кацю. Каця мяшала Наташы вучыцца, яна варочалася, плакала. Настаўніца сказала Наташы, што Каця яшчэ малая, яе трэба аддаць у дзіцячы садок. Сумна зрабілася Наташы, яна ўспомніла, як сама нядаўна хадзіла ў дзіцячы садок. Добра ў садзе, весела. Назаўтра Наташа забегла ў сад і папрасіла загадчыцу Марыю Антонаўну, каб Каця пабыла у садзе пакуль яна сама ў школе. Марыя Антонаўна ўсміхнулася і сказала так, як гаварыла заўсёды мамам: – Будзьце спакойны, грамадзяначка. Наташа радасна пайшла ў школу. Наташа старанна пісала слова «мама». Настаўніца паставіла ёй 5. Гэта была першая Наташына 5. дома яна пахвалілася, што 5 атрымала за «маму». І толькі вечарам Наташа успомніла, што кінула Кацю ў садзіку, але як прыгадала словы Марыі Антонаўны адразу супакоілася. Яна разгарнула буквар і пачала вучыць урок.
   «Зайчык-вадалаз» – Стасік з татам Ціханам пачалі капаць калодзеж. Ім прыйшлі дапамагаць суседзі. Добры быў калодзеж, вада ў ім чыстая і светлая. Калодзеж называюць Ціханаў. Ваду ў ім бяруць усе хто хоча. Стасік кожнаму хто прасіў падносіў піць. Аднойчы ён сказаў, што больш не будзе, яму шкада вады. Тата растлумачыў Стасіку, што вада ў калодзежы ад таго смачная, што яна не застойваецца. Стомлены чалавек адразу падужэе як пап’е свежай вады. І Стасік больш нікому не шкадуе вады. Тата прыкаваў вядро да ланцуга, каб яно не тапілася ў калодзежы. Аднойчы ў Стасіка упала вядро ў калодзеж, а таты не было дома, ён паехаў у горад, павёз калгасныя памідоры. Шафёр, які вёз калгасніц на сенакос не мог падчапіць вядро кручком, тады Стасік прынёс люстэрка і пусціў сонечнага зайчыка ў калодзеж. «Зайчык» хутка знайшоў вядро. І шафёр дастаў яго. Тата зноў прыкаваў вядро, але калі ж яно зноў адарвецца, дык невялікая бяда. У нас ёсць памочнік: зайчык-вадалаз.
   «Страшная казка» – Бабуля сабралася ў госці, а ўнукі, Наталька і Стасік доўга не засыпалі. Бабуля расказала ім страшную казку пра ваўка. Калі дзеці заснулі бабуля змайстравала з падушак сябе і пайшла ў госці. Стасік ноччу захацеў малака, пазваў бабулю, яна не адгукнулася, тады ён крануў яе і яна з’ехала з ложка. Стасік спалохаўся і пабудзіў Наталку. Тут да дзяцей залез у ложак кот Кузьма і заспяваў знаёмую ціхую песню. Дзеці паснулі. Раніцай бабуля дала кожнаму па вялікаму кавалачку пірага і коціку дала, за тое, што ён пільнаваў дзяцей і ім не было страшна.

Похожие статьи:

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Беражы зямлю і неба!

Артур ВольскіАртур Вольскі - Дзеці

Максім ТанкТворы Максіма Танка для дзяцей

Пераказы, дыктантыСлухайце адзін аднаго!

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Дзеці вайны