Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Васіль Быкаў - Сцюжа

Кнопка отправить на печать

   "Сцюжа" (1993) — аповесць, працу над якой Васіль Быкаў распачаў яшчэ ў 1969 годзе, а канчаткова давёў рукапіс толькі ў 1991 годзе. У палітычных, ідэалагічных умовах канца 60-х — 70-х гадоў падобны твор надрукаваць было проста немагчыма. Бо "Сцюжа" закранае тыя старонкі даваеннай гісторыі, праўда пра якія доўгія гады замоўчвалася. У аповесці перакрыжоўваецца ваенны час і рэчаіснасць 30-х гадоў, ствараючы атмасферу вялікага драматызму і трагізму.

   Ягор Азевіч, які з'яўляецца цэнтральным вобразам твора, нарадзіўся ў сялянскай сям'і, у даваенныя гады стаў камсамольскім актывістам. Ва ўмовах разгарання так званай "класавай барацьбы", сталінскай палітыкі вынішчэння народа, рассяляньвання вёскі, у атмасферы даносаў і прымусу ён не застаўся чыстым, незаплямленым, наадварот, — ён далучыўся да ганебнага руйнавання, ваяўнічага зла. Ягор, па-д'ябальску спакушаны Палінай Пташкінай, падпісаў ілжывы данос на свайго начальніка, старшыню РВК Зарубу — данос-абвінавачванне, у якім сцвярджалася, што ім "велись откровенные разговоры с осуждением политики партии и правительства и восхвалением некоторых вредителей и нацдемов...". Апусціўся Ягор Азевіч да самага жахлівага: выконваючы план збожжанарыхтовак, ён у роднай Ліпаўцы і навакольных вёсках разам са сваімі хаўруснікамі сее страх, разбівае сялянскія жорны ("каб не малолі збожжа, здавалі дзяржаве"), урэшце становіцца разбуральнікам бацькоўскага гнязда. Невядома, чым бы закончыўся паўсюдны "д'ябальскі баль", калі б не пачалася вайна, жорсткая і бязлітасная. Яна змусіла Азевіча па-іншаму зірнуць на сутнасць падзей і часу: "Вінаватая вайна і людская жорсткасць, нянавісць і непрымірымасць, што раздзірала людскія душы. Стралялі, нішчылі, білі — не дужа разбіраючыся, не надта мяркуючы-судзячы — абы больш крыві — і сваёй і варожай. Але ці гэта пачалося толькі з вайной, ці і да вайны было не тое ж самае... Свае з сваімі пачалі ваяваць даўно і рабілі гэта з немалым поспехам". Сімволіка-абагульнены сэнс у творы мае сон Азевіча пра роў, што падзяляе поле, крывавыя ручаі, якія сцякаюць у глыбокую сажалку.

   Пісьменнік узрушана даводзіць, што трагедыйны, зломны лес, кровапраліццё сталі цяжкім і жорсткім прысудам нашаму народу ў гады сталінскай сцюжы і гітлераўскай навалы.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!