Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Васіль Быкаў - Жоўты пясочак

Кнопка отправить на печать

   Шасцярых зняволеных са славутай сваімі жахамі  мінскай турмы-"амерыканкі" вязе на расстрэл у Курапаты памочнік каменданта Косцікаў. Склад смяротнікаў разнашэрсны: селянін Аўтух Казёл, яго аднавясковец паэт Фелікс Гром, былы белагвардзеец Валяр'янаў, маскоўскі грабежнік Зайкоўскі, "партыец-бальшавік" Шастак, чэкіст Сурвіла.
   Сітуацыя, апісаная ў творы, настолькі памежная, што не пакідае ахвярам аніякага выбару. І вось у такой сітуацыі ніхто з іх нават і не падумаў пра "апошнюю міласць, святую раскошу", дараваную самім жыццём, — застацца людзьмі, памерці дастойна. Усе настолькі раструшчаны маральна, што гатовы пакорліва выконваць любы загад: выбаўляць забуксаваную машыну, якая вязе іх на пагібель, капаць сабе яму. У кантэксце твора гэтыя дэталі набываюць сімвалічны сэнс. Нават у сітуацыі без выбару няшчасныя ўсё ж адшукалі магчымасць праціснуцца да шырокай брамы, што вядзе да пагібелі.
   Здзіўляе анекдатычная дробязнасць іх клопатаў перад непазбежным. Так, Сурвіла больш за ўсё клапоціцца, каб не легчы ў адну яму з ворагамі народа. Ён жа чэкіст і працаваў "ударна" — за паўгода падвёў пад расстрэл ажно 127 чалавек, "ламаў косці — даваў дразда".
   У апавяданні чуецца горка-балючая аўтарская іронія: да якой жа мізэрнасці зводзілася ў такой абсурднай сітуацыі тая праблема выбару, якой пісьменнік так шмат увагі аддаваў ва ўсіх сваіх творах пра вайну!

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!