Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Андрэй Федарэнка - Сінія кветкі

Кнопка отправить на печать

   Востры псіхалагічны надлом, пакутліва-цяжкія, хваравітыя наплывы пачуццяў прыходзіцца пераадольваць Арценю Холаду, галоўнаму герою аповесці «Сінія кветкі». Вярнуўшыся з войска, ён даведваецца, што ягоная каханая Тома выйшла замуж за Адама Шкапіча. Арцень рана асірацеў, выхоўваўся ў інтэрнаце, а незадоўга да прызыву на службу цётка забрала яго да сябе ў Локцевічы. Тут ён пакахаў. Тома абяцала, што заменіць матку, сястру і каханую, таму Арценю не хочацца паверыць у здраду, прымірыцца з ёй. Хлопца перапаўняе крыўда, ён «убіў сабе ў галаву, што жаночая здрада — зло», таму яго апаноўвае прага помсты. Арцень Холад, як і Вяргейчык з «Гісторыі хваробы», камплексуе, паступова страчвае адчуванне рэальнасці. Невыпадкова ў апошняй фантасмагарычнай сцэне ён увогуле ператвараецца ў чалавеканенавісніка, раззлаванага на ўвесь свет, паўстае як праведнік-суддзя. Жонка Адама Шкапіча стала ахвярай насмешкі, ганьбавання студэнта Грышко, у якога па-сапраўднаму закахалася. Грышко ж — сябар Арсеня Холада, за якога той помсціць і робіць менавіта так, каб «яна апынулася на ягоным месцы».