Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Анатоль Грачанікаў - На Палессі...

На Палессі – спрадвеку, як быццам званы,
Несціхана сівыя звіняць курганы.

То трывожна набатны, то як ранішні сон,
Над зямлёю плыве іх малінавы звон.

На Палессі маім – курганоў як грыбоў.
Мала ў вёсках унукаў і мала дзядоў.

I над намі з маленства, як быццам званы,
Задуменна сівыя звіняць курганы.

Калыханку спрадвечную чую ўначы:
«Волю цяжка здабыць, ды цяжэй зберагчы.

Я, Палессе, не стану ніколі батрачкай.
Калі сон ваш не стане глыбокаю спячкай...»

Урачыста плыве ў журавіннае ранне:
«Добры дзень вам, нашчадкі!
Добры дзень вам, зямляне!

Хай жа будзе для вас гэты дзень умалотны,
А для вашага сэрца – апошні журботны!..»

Пойдзе дзень на спачын – звон паціху

ачахне.

Як жывіцай, внчэрай Палессе пранахне.

I нядрэмна глядзяць нам у вочы яны –
Курганы, курганы, курганы...

1968
 


Крыніца: Грачанікаў А. Верасень: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1984. – 142 с.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСцяжынкамі Янішчыц

Анатоль БутэвічАнатоль Бутэвіч - Мора Герадота

Пераказы, дыктантыПрыпяцкі запаведнік

Пераказы, дыктантыПалесся абрус аксамітны

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Гарывада