Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Анатоль Вярцінскі - Баіцца быць беларус беларусам…

Кнопка отправить на печать

Жыў пад прыгнётам ды пад прымусам,
зваўся літвінам, русінам, русам,
зваўся тутэйшым, мяшканцам, мяшанцам…
Не знае, рабіць што з апошнім шанцам,
які ён сёння атрымоўвае,
як быць з сваім імем, з сваёю моваю,
быць ці не быць беларусам нарэшце…
Пытанне няпростае, канешне.
(Дазволю сабе тут крышку іроніі.
Характар наш тут, як на далоні.)

Не знае?

Не хоча?

Не смее?

Баіцца?


Вялікая гэта таямніца.

Зведаў ён ліха апраметнага.
Ён не баяўся таго і гэтага.
Хапала адвагі, каб з ворагам біцца,
ад голаду-холаду каб бараніцца…
Ды вось быць самім сабою баіцца.

Прайшоў праз Хатынь,

праз Курапаты,

зносіць цярпліва чарнобыль пракляты,
упарта крыніца яго бруіцца…
Ды быць беларусам ён баіцца.
Вось дык ноумен, вось дык феномен –
гэты ўнук бабін, сын гэты удовін.

Казалі «не будзь!» –

ён схіляўся ніцма.

Гавораць «будзь!» –

усё роўна баіцца.

Вось што робіцца з беларусам.
З сінявокім, з белавусам,
не з недарэкам, не з няўмекам,
з добрым увогуле чалавекам.

Баіцца быць беларус беларусам…
ці, можа, ужо не баіцца?


1989-1990

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!