Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Анатоль Вялюгін - Спелы бор

Кнопка отправить на печать

З усіх сабораў ёсць сабор,
дзе згодзен я маліцца:
у спелым леце,

спелы бор,

звіняць твае званіцы.

У душным водары палян,
дзе маладосць хадзіла,
багун,

         дурнічнік,

дурнап’ян –

раздзьмулі ўсе кадзіла.

Стаяць палкі баравікоў;
дрыжыць басок чмяліны.
Глыбокі мох,

на лісцях кроў

мядзведжае маліны.

Падсочак стрэлы на ствалах,
нібы крыжы пакуты.
Спяшаецца барсук-манах
у цёмны свой закутак.

Бурштынных смол здаровы дух.
На кроне ў высі яснай
не аблачынак белы пух –
дзярэ анёла ястраб.

На кожным кроку навіна,
і душна ад чабору,
а песню кожная сасна
свайму спявае

бору.


1959
 


Крыніца: Вялюгін А. З белага камення – сіняе пламенне: Кніга паэзіі. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 254 с.

 

 

Адказы на пытанні:
   1. Аўтар адносіцца да прыроды, як да храму. Аўтар пакланяецца прыгажосці і некранутасці прыроды, захапляецца лесам, яго багаццямі і хараством.
   2. Для аўтара бор – гэта святое месца, якому павінны пакланяцца, берагчы, паважаць, любіць. Лес – наша галоўнае багацце, лічыць аўтар: ён корміць, вучыць, выховае, адорвае ляснымі багаццямі.
   3. Метафары:
«маладосць хадзіла» (аўтар з маладосці ходзіць у лес);
«багун, дурнічнік, дурнап'ян – раздзьмулі ўсе кадзіла» (параўноўваецца з моцным пахам ладану, які ідзе ад кадзіла);
«дрыжыць басок чмяліны» – пчолы гудуць на нізкай ноце, быццам басам;
«спяшаецца барсук-манах» – барсук параўноўваецца з манахам, барсук усё жыццё праводзіць у лесе, як і манах у храме.
   4. У апошніх двух радках паэт вобразна малюе сасновыя бары, сотні сосен якіх шумяць ад подыхаў ветру, і калі прыслухоўвацца, можна адчуць і зразумець іх шумныя траскучыя песні.
   5.  Верш Анатоля Вялюгіна «Спелы бор» смела можна назваць гімнам прыродзе. Аўтар у ім сцвярджае думку, што лес – гэта храм, святое месца, якое павінна застацца недатыкальным, прыгожым, яго патрэбна зберагаць, цаніць, нават пакланяцца яму, бо ён дае чалавеку жыццё, паветра, ежу і інш.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!