Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Аляксей Дудараў - Князь Вітаўт

Аляксей Дудараў - Князь Вітаўт - Чытаць поўны варыянт

 

   Падзеі драмы Аляксея Дударава "Князь Вітаўт" адбываюцца напрыканцы XIV — пачатку XV стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім. Княства раздзіраюць міжусобныя войны. Кіраўнік дзяржавы вялікі князь Кейстут хоча бачыць сваім пераемнікам сына Вітаўта.

   Стрыечны брат Вітаўта Ягайла уступае ў змову з тэўтонскім ордэнам ды нападае на Вільню — тагачасную сталіцу Вялікага княства. Працягваючы міжусобную вайну, Ягайла займае замак у Троках. Сюды прыходзіць з дружынай Вітаўт, каб прапанаваць мір. Ён яшчэ не ведае, што трапляе ў палон да Ягайлы, які згадзіўся стаць польскім каралём (мужам Ядвігі) і прыняць каталіцтва.

   У Гародні жонка Вітаўта княгіня Ганна даведваецца ад сваёй пакаёўкі Алены пра бяду, што адбылася з Вітаўтам. Жанчыны выпраіўляюцца ў Крэва, дзе за кратамі знаходзіцца Вітаўт. Алена пераапранаецца ў адзенне князя і застаецца замест яго ў зняволенні. Ратныя поспехі Вітаўта выклікаюць занепакоенасць у Ягайлы, ён жадае знішчыць брата.

   Ягайла вымушаны падпарадкавацца царкоўным уладам і жаданню жонкі ды згаджаецца на мір, у выніку якога Вітаўт атрымлівае вялікакняжацкі пасад у Вільні і палітычную незалежнасць Вялікага княства Літоўскага.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыКнязь Вітаўт

Аляксей ДудараўАляксей Дудараў - Чорная панна Нясвіжа

БиографииАляксей Дудараў

Аляксей ДудараўАляксей Дудараў - Радавыя

Аляксей ДудараўАляксей Дудараў - Князь Вітаўт - ГДЗ