Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Аляксей Дудараў - Злом

   У драме «Злом» (1987) Аляксей Дудараў стварае нязвычны малюнак жыцця людзей «дна». Адпрэчыла іх туды грамадства, выкінула як непатрэбныя адкіды. Сметнік стаўся агульным прытулкам для Піфагора, Дацэнта, Афганца, Русалкі і іншых. Усе жыхары «дна» — ахвяры. Прычым асобныя з іх не толькі ахвяры палітыкі, часу, грамадства з яго мараллю і норавамі, але і з прычыны ўласных памылак ды пралікаў. Піфагор у мінулым — служка сталінскага рэжыму, Дацэнт — учарашні апаратчык, чыноўнік, Афганец прайшоў праз пекла жудаснай вайны, Пастушок зведаў цяжкае дзяцінства, здзекі «дзедаўшчыны», Хітры — прыстасаванец... У душы кожнага з герояў жыве мінулае, бо якраз там засталося тое, што не дае спакою, прымушае пакутаваць, шукаць праўдзівы сэнс і змест у сваім існаванні.
   «Кожны сам, адзін, павінен сваё жыццё перанесці... і замінаць яму ў гэтым нельга! Ні ўладай, ні спагадай, ні кавалкам!» — даводзіць Піфагор. Мы чуем розныя спавядальныя маналогі. Ніхто з жыхароў сметніка не трапляе пад нечую ўладу ці ўціск. Філасофія звалкі ў свабодзе паводзінаў і думак, і гэта дапамагае Дацэнту, Піфагору, Афганцу, Русалцы хоць на момант знайсці сапраўдную вартасць жыцця.
   Але вось да бомжаў заяўляюцца Брыгадзіст і Верны. Яны прыкрываюцца дэмагогіяй, дзейнічаюць жорстка, нахабна, сцвярджаюць сваю абранасць, права быць санітарамі грамадства. Фінал п'есы поўны безвыходнасці, драматызму. Але нельга не адчуць, што драматург скіроўвае нас на сцежку маральнага, чалавечага, Боскага, што зацепліць новы дзень. Нягледзячы на супярэчлівую ацэнку п'есы ў крытыцы (В. Нікіфаровіч, Л. Анінскі, В. Ракіцкі і інш.), трэба прызнаць, што ў драме «Злом» Аляксей Дудараў яскрава выявіў сваё ўменне весці змястоўны псіхалагічны аналіз чалавечых характараў.

Похожие статьи:

Аляксей ДудараўАляксей Дудараў - Чорная панна Нясвіжа

Аляксей ДудараўАляксей Дудараў - Радавыя

Аляксей ДудараўАляксей Дудараў - Парог

Аляксей ДудараўАляксей Дудараў - Князь Вітаўт

БиографииАляксей Дудараў