Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Аляксей Дудараў - Адцуранне

Кнопка отправить на печать

   Драма «Адцуранне» (1994) — п'еса трагедыйнага гучання. Тут асэнсоўваецца Чарнобыль у нашым лёсе, у плыні вечнасці, сусветнага быцця, бо сёння «ўсе мы разам ляцім да зор» (Максім Багдановіч), шукаем Бога, Боскае ў сабе і на Зямлі. У творы выяўлена хвалюючая глыбіня думкі, блізкая, як падаецца, па сваёй касмічнасці, філасафічнасці думкам Янкі Сіпакова ў ягонай паэме пра чарнобыльскую трагедыю «Одзіум». «...У «Адцуранні» ёсць прарыў да глыбокай, не павярхоўнай духоўнасці» (Т. Арлова).
   Трапіўшы з героямі п'есы (Ліквідатар, Дэсантнік, Вяшчун, Стары, Гулаг і інш.) у зону адцурання, узнікае адчуванне, быццам ты апынуўся ў жудасным пекле. Гіне ўсё жывое, знішчаюцца пабудовы, людзі вар'яцеюць. Дзеецца і містычна-неверагоднае: уваскрасаюць нябожчыкі і ідуць у чарнобыльскую зону. Рэальны час, рэальныя падзеі набываюць размаітасць, знітоўваюцца з умоўна-фантастычным паказам дзеяння, выходзяць у іншабыццё, у вечны час. Здарылася нечуваная катастрофа, якая па-гамлетаўску завастрыла праблему выжывання: быць ці не быць чалавеку на зямлі, у Сусвеце. Чарнобыль яскрава высвеціў, што «сэрца сыноў чалавечых паўнютка зла і вар'яцтва». Таму неабходна вярнуцца да светлых, чыстых пачаткаў у сабе, на зямлі, якія народзяць «новае неба і новую зямлю», па-гуманістычнаму пераўвасобяць челавечае быццё ў Сусвеце.
   У «Адцуранні» Aляксей Дудараў імкнецца да сімволіка-філасофскага гучання слова, звяртаецца да біблейскай мудрасці, шукае ў ёй тлумачэнне існага свету з яго чарнобыльскім наступствам, глабальней смяротнай пагрозай, выбудоўвае, як бачым, сваю канцэпцыю маральна-духоўнага самазахавання чалавека, грамадства ў цэлым.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!