Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Разанаў - Парог

   Парог урос у зямлю, струхлеў...
   Я б'ю па парозе нагою — з яго сыплецца парахня.
   Але гэткі ён толькі зверху, далей ён трывалы, далей ён моцны — і шашаль яго не стачыў, і цвіль яго не збуцвіла,
   — О, яму безліч гадоў,— кажа брат— I высечаны ён з дрэва, якога цяпер няма ўжо, — са шчырага дрэва, і высечаны людзьмі, якіх гэтаксама няма...
   Мы не ўваходзім у хату: у ёй жылі нашы дзяды, у ёй жылі прадзеды нашы, а мы стаім на парозе, на шчырым парозе, і адчуваем, што мы гэтаксама парог, да якога — няма нас, і пасля якога — няма...
   Ёсць месца ў набытку і месца ў страты.
   Дзе растлумачыцца чалавеку, хто ён такі?
   Хаты чакаюць, што вернуцца людзі.
   Пыл ацярушваецца на парозе.
   Калі мы са светам — мы супраць свету,
   калі мы з прыродай — мы супраць прыроды,
   калі мы з родам — мы супраць роду...
   Мінулае тоіцца ў змроку, будучыня — у светлыні.

Похожие статьи:

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Вецер

Алесь РазанаўТворчасць Алеся Разанава

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Арышт Кастуся Каліноўскага

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Рагнеда

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Радзіма