Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Алесь Разанаў - Зброя

Кнопка отправить на печать

   Настае дзень, калі я бяру меч і бяру шчыт...

   Цяпер я ўзброены,
   цяпер я здольны абараняцца і нападаць,
   і тыя людзі, якія ўчора штурхалі мяне локцямі, цяпер пачціва вітаюць мяне.

   З цягам часу меч урастае ў маю правую руку, шчыт — у левую, і я адчуваю іх як сваё цела.

   Але... Але няўжо яны — гэта я, няўжо да самага скону я мушу рабіць тое, што раблю цяпер, — укладацца ў зброю?!.

   I гады паступова я пачынаю адымаць яе ад сябе — вызваляцца.
   Не адзін тыдзень, пэўна, міне, перш чым гэта адбудзецца: надта шчыльна зраслася зброя з маім целам, з маёй сутнасцю.

   Аднак, перамогшы слабасць, я мушу перамагчы і сілу.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!