Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Алесь Разанаў - Горад

Кнопка отправить на печать

   Горад горды і высакародны: ён стаіць на высокім месцы — на ўзгорку, на грудзе, і, адгароджваючыся ад навакольнага асяродка вежамі і сцяною, не адлучаецца ад яго, а вылучаецца з яго — як яго цэнтр, сярэдзіна, сарцавіна.
   Ён — бесперапыннае пераўтварэнне дольняга ў «горнае», мінулага ў «градучае», ён — іхнія народзіны, і таму ўсе позіркі скіроўваюцца да яго, і таму ўсе дарогі сыходзяцца ў ім, і таму ўсім крывічам і радзімічам ён нібы ўзнагарода, родны і дарагі.
   Горад загартаваны ў горне розных нягод і прыгод, ён перагараджае ордэну і ардзе дарогу да валадарства, і калі на ўсё горла ворагі прадракаюць: «Гора — гораду!» і абрушваюць на яго град камянёў і стрэлаў, горад адказвае ім пагардай.
   Да горада горнуцца вёскі, лясы, пасады, палі, агароды, і ён з'ядноўвае іх у радзіму, а разнаісную грамаду — смердаў, рамеснікаў, гандляроў — гуртуе ў народ.
   I нават калі горад знішчаецца дашчэнту, згарае да гарадзішча, народ і радзіма становяцца тым радовішчам, з якога ён адраджаецца зноўку.
   У горадзе валадарыць Рагвалод, горад радуецца Рагнедзе.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!