Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Пісьмянкоў - Продкі

Калі марнею ад нягод
І сэрцу цесна,
Я ўспамінаю радавод
І продкаў песні.

Яны ідуць за годам год
З мячом і плугам.
О, мой нязводны род,
Ён моцны духам!

Імёны памяць берагла.
Вяла праз церні,
Каб я не сеяў зла,
А толькі – зерне.

Да іх іду я зноў і зноў,
Ім веру свята.
Таму й вяду сваіх сыноў
Да іх на раду. 

 

Похожие статьи:

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Продкі

Пераказы, дыктантыГеніяльны продак

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Балада роду

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Роднае

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Мы — беларусы