Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

 

 Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Коратка аб творчасці Алеся Петрашкевіча

Кнопка отправить на печать

   Алесь Петрашкевіч — старэйшы з драматургаў сучаснай беларускай літаратуры, аўтар вядомых п'ес "Трывога", "Соль", "Укралі кодэкс", "Злыдзень", "Мост упоперак ракі", "Куды ноч, туды сон", "Напісанае застаецца", "Прарок для Айчыны", "Меч Рагвалода", "Воля на крыжы" і іншых. Вызначальная рыса творчага стылю пісьменніка — палемічнасць, вострая праблемнасць твораў. Аўтар — прыхільнік адкрытага выказвання, ён заўсёды ўпэўнена адстойвае сваю пазіцыю. Менавіта дзякуючы вострай публіцыстычнасці, праблемнасці яго творы маюць поспех у гледача. Алесь Петрашкевіч — драматург, які чуйна рэагуе на канфліктныя сітуацыі не толькі сучаснага жыцця, але і гістарычнага мінулага.
     Адметнасць творчай манеры Алеся Петрашкевіча — яго цікавасць да самых надзённых сучасных праблем. Адказы на некаторыя вострыя праблемы сучаснасці ён шукае ў гістарычным мінулым Беларусі. Асноўнае, што непакоіць аўтара, — лёс беларускай нацыі, пытанне, быць ці не быць Беларусі ў будучыні. I адказ, які вынікае з твораў драматурга на гістарычную тэматыку, адназначны. Не можа знікнуць, бясследна растварыцца народ, які мае такую гісторыю і такіх герояў, як Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Ефрасіння Полацкая, Янка Купала і інш. Гарачы патрыятызм, гатоўнасць "да канца абараняць сваю Бацькаўшчыну, ідэалы свайго народа — волю, чалавечую годнасць і незалежнасць" характарызуюць і самога драматурга, і яго герояў.
   Беларуская гісторыя, даўняя і больш блізкая па часе, тоіць у сабе шмат загадак, якія і спрабуюць высветліць многія таленавітыя мастакі слова. Пры напісанні твора гістарычнай тэматыкі пісьменнік можа сутыкнуцца з радам цяжкасцей. Па-першае, можа зусім не быць альбо не хапаць фактычнага матэрыялу (асабліва калі гутарка ідзе пра падзеі даўняй мінуўшчыны). Па-другое, кожны пісьменнік жадае, каб яго твор адпавядаў праўдзе жыцця, а гэта зусім няпроста ў дачыненні твора на гістарычную тэму. Па-трэцяе, у любым творы адлюстраванне падзей падпарадкуецца пэўнай ідэі, канцэпцыі. У любым з гэтых выпадкаў аўтар свядома ідзе на пэўны літаратурны вымысел. Гэта, наогул, адзін з важных прынцыпаў любога гістарычнага твора: не адыходзіць далёка ад гістарычнага факта, гістарычнай праўды і спалучаць яе з мастацкім вымыслам, які дапускаецца для абвастрэння канфлікту, узмацнення ідэі, калі аўтар дадумвае тое, што не адбылося, але магло б адбыцца.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!