Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Гарун - Ветру

Ветрэ, ветрэ вольны,
Стой, зрабі паслугу!
Буду спосаб меці,
Аддзякую другу.

Злётай, лёгкі, борзда 
Ў край, адкуль я родам, −
Бацьку, матку ўбачыш,
Мілую заходам;

Ўбачыш гэнам, ворле,
Ў краю тым – старонцы:
Брат мой беларусін
Гібее без слонца.

Ім усім паклонам
Нізкім ты скланіся,
Хай жывуць, красуюць...
А потым вярніся.

Гэта скажаш, браце,
Мне, што там убачыў.
Буду спосаб меці,
Паглядзіш, аддзячу!

1909

 

Похожие статьи:

Алесь ГарунАлесь Гарун - Восень

Алесь ГарунАлесь Гарун - У чатырохлецце "Нашае Нівы"

Алесь ГарунАлесь Гарун - Мае думкі

Алесь ГарунАлесь Гарун - Начныя думкі

Алесь ГарунАлесь Гарун - Брацця! Досыць цярпець нам і гнуцца...