Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Алесь Бадак - Маленькі чалавек у вялікім свеце

Кнопка отправить на печать

   А ці ведаеш ты, дзе ты жывеш? «Ну вядома ж, ведаю, – напэўна, адкажаш ты, – дома!» Але што такое «дом»? Правільна, гэта кватэра ці хата, дзе ты спіш, гуляеш, ясі, глядзіш тэлевізар, – гэта твой дом. Там яшчэ жывуць твае мама, тата, брацікі, сястрычкі. Там у цябе ёсць шмат цацак і кніжак.
   Але вось ты з татам і мамай паехаў у іншы горад ці вёску. У госці. Значыць, твой дом – не толькі твая кватэра, але і ўвесь Мінск, цэлы горад! А нехта жыве ў вёсцы. Значыць, яго дом – цэлая вёска...
   А цяпер паглядзі навокал. Бачыш вунь той лес? Гэта твой лес. Таму што ты можаш разам са сваімі татам і мамай у любы час пайсці ў яго ў грыбы ці ягады. Але гэта лес і ўсіх тваіх сяброў. I Валеркі, і Наташкі, і Марынкі, і Сяргейкі.
   I рэчка, на якой ты дапамагаў старэйшаму брату лавіць рыбу, таксама агульная. Наша.
   А ўсё гэта – і лес, і рэчка, і зямля, па якой ты ходзіш, і горад, у якім ты жывеш, і вёска, у якой жывуць твае бабуля і дзядуля, – усё гэта разам называецца адным словам – Радзіма. У яе і імя ёсць – Беларусь. Прыгожае імя, праўда?
   Ну а людзі, якія жывуць у Беларусі, гэта значыць мы з табой, называюцца беларусамі. На хлопчыка гавораць беларус, а на дзяўчынку – беларуска альбо беларусачка.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!