Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Адносіны чалавека і прыроды ў апавяданнях Алены Васілевіч

   Пра любоў, беражлівыя адносіны чалавека да прыроды, пра імкненне аберагаць усё жывое ідзе гаворка ў апавяданнях Алены Васілевіч («Браты-артысты», «Геша», «Бабуліны кватаранты», «Цюлік», «Партызанка Кніга» і інш. Кожны твор Алены Васілевіч, прысвечаны ўзаемаадносінам чалавека і прыроды, упісваецца ў надзённы клопат сённяшняга дня – праблему экалагічнага выхавання дзяцей.
   У апавяданні «Браты-артысты» гаворыцца пра тое, як ратавала 9-ці гадовая дзяўчынка маленькіх ягнятак, што засталіся без маці, як яна карміла іх з лыжкі і аберагала ад холаду. І вось дзяўчынка ідзе каля школы, а за ёю весела і даверліва бягуць ягняткі. Дзяўчынка шчаслівая, што мае такіх сяброў.
   «Геша» – ў аснове апавядання гісторыя пра сяброўства дзяўчынкі Наты і гускі Гешы. Гэты твор пра дабрыню, якую спазнала ад людзей гуска Геша: гэта яны выратавалі яе, яшчэ маленькую, пакалечаную каршаком. Потым іншыя людзі купілі гуску, каб падсмажыць на свята, ды пашкадавалі, бо вельмі ласкавая была яна. А калі Геша знікла, яе шукалі ўсім дваром; падключыўся малады чалавек, якому і пашчаслівіла знайсці Гешу. Вяртанню Гешы больш за ўсіх радавалася маленькая Ната, з якой Геша асабліва пасябравала. Дзяўчынка і гуска навучыліся размаўляць і нават разумець адна адну.
   У апавяданні «Бабуліны кватаранты» звяртаецца ўвага на ўзаемаадносіны дарослых і дзяцей. Мясцовыя хлапчукі адразу пацягнуліся сэрцам да нічым не прыкметнага рыбака і паляўнічага, бабулінага кватаранта, які прыехаў на некалькі дзён у вёску. Быў ён негаваркім, а дзецям хацелася з ім гаварыць, у яго можна было пра ўсё спытацца і пра ўсё яму расказаць. З дзецьмі ён быў як з роўнымі, меў вельмі добрае сэрца. Бабуля купіла на рынку прыгожага наравістага пеўня і хацела зварыць з яго крупнік. Бабулін кватарант адразу ўзяў пеўня пад сваю абарону і сказаў гаспадыні, што цяпер у яе будзе 2 кватаранты. З апавядання дзеці даведваюцца, што на сяброўства з чалавекам здатны нават певень. Певень пачаў наведваць пакой кватаранта. Завёўшы куранят ў хляўчук ускокваў у адчыненае акно і, нібы кацяня, размяшчаўся на коўдры ў нагах кватаранта. Вельмі сумаваў пеўнік калі бабулін кватарант пакінуў вёску.
   У апавяданні «Цюлік» з добрым веданнем паказаны трое падрослых сабачанят і іх маці Шаўка. З гумарам, з выкарыстаннем трапных дэталяў раскрыта адметнасць нораваў, звычак кожнага з іх. Спрыяюць гэтаму і мянушкі сабачанят – Жулік, Разбой, Цюлік.
   «Партызанка Кніга» – у гады Вялікай Айчыннай вайны ў партызанскім атрадзе партызанкай Кнігай назвалі маладую гнядую кабылу. На ілбе кабылы была белая плямка, падобная да разгорнутай кнігі. Партызанкай яе назвалі таму, што Кніга ўмела ў залежнасці ад абставін маскіравацца, навучылася, калі трэба было, ляжаць нерухома, ці ступаць, як кот, нягучна, была адданай партызанскаму сяброўству ў самых складаных сітуацыях.

Похожие статьи:

Алена ВасілевічАлена Васілевіч - Вернісаж

Алена ВасілевічАлена Васілевіч - Горкі ліпавы мёд

Алена ВасілевічАлена Васілевіч - Сябры

Алена ВасілевічАлена Васілевіч - Калінавая рукавічка

Алена ВасілевічАлена Васілевіч - Пачакай, затрымайся...