Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Адам Гурыновіч - Сцямнела на дворы і ціха кругом...

Сцямнела на дворы і ціха кругом,
Казельчыкі толькі ў мураўцы крычаць,
I здалеку нейдзе, не йнакш за лугом,
Вясковых начлежнікаў гоман чуваць...
Цяпленькая ночка ціхенька сышла
I цёмнай пасцілкай прыкрыла усіх,
I з шэпатам ціхім над светам лягла
Ка сну калыхаці і добрых й благіх.
У хату увойдзе, у прывень глядзіць:
Ці спіць гаспадыня, ці дзеткі ляжаць,
Ці сам гаспадар на палацях храпіць,
Ці дзе непарадкаў якіх не відаць.
Усюды спакойна, і людзі ўсе спяць,
Прыкрыўшыся цёмнай пасцілкай начы.
Адному мне толькі не можна прызваць
Спакойнага сону. А мысль, летучы,
Маланкай праходзіць праз голаву мне,
I тысячы думак адна за аднэй
Ляцяць, быццам птушкі, і ў сэрцы на дне
Становіцца цяжка. Цясней і гарчэй
Здаецца на свеце на гэтым жыццё.
Ох, думкі! каханкі і каты мае!
Куды ад вас дзецца, і што вы дасцё,
Каб сэрца не стогла, каб мыслі свае
Глыбока, глыбока ў грудзі захаваць
I песняй вясёлай усё заглушыць.
Ох, дарма! Не можаце даць
Вы мне спакайносці... А месяц блішчыць,
Па сіняму небу йдучы. Пагляджу
На ціхую ночку, на цёмненькі лес,
Лягчэй можа стане, як там пахаджу,
I смутак загіне, што ў душу залез.
I з гэткаю мовай на двор выхаджу.
Іду каля тыну.

Похожие статьи:

Адам ГурыновічАдам Гурыновіч - Лірыка

БиографииАдам Гурыновіч

Адам ГурыновічТворчасць Адама Гурыновіча

Адам ГурыновічАдам Гурыновіч - Што ты спіш, мужычок...

Адам ГурыновічАдам Гурыновіч - Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею