Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Адам Гурыновіч - Вясна

Ты ізноў да нас вярнулась, 
Бледнай восені сястрыца!
Белай сукняй апранулась,
Ты румяна, светлаліца!
Ты адкуль прыйшла, мілая?
Дзе жыла-была далёка?
Мы це ждалі, дарагая,
Выглядалі смутным вокам.
Зналі мы, што ты вярнешся,
Край не кінеш нешчаслівы,
Залатым лучом пральешся
На палі, лугі і нівы.
I лучом тваім цяпленькім
Аджыла ізноў зямліца,
Зацвіў цветачак красненькі,
Заспявала ў лузе пціца.
Скора ластаўкі гняздзечкі
Пад страхой начнуць звіваці,
I бацян зляціць да рэчкі
Розных гадаў там шукаці.
Скора ў поле з песняй звонкай
Ратаі пайдуць араці,
I пад песню жаваронка
Прасіць стануць Божай Маці,
Каб жытцо было буйное,
Сенаваць каб пры пагодзе,
Каб ўрадзіла не благое
Усё у полі і гародзе.
А як збяром усё з поля −
У гумно ў тарпу паложым,
Дык памолімся ў касцёле
I табе ахвяру зложым.

 

Похожие статьи:

Адам ГурыновічАдам Гурыновіч - Што ты спіш, мужычок...

Адам ГурыновічАдам Гурыновіч - Лірыка

Адам ГурыновічАдам Гурыновіч - Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею

Адам ГурыновічТворчасць Адама Гурыновіча

БиографииАдам Гурыновіч